Навіны
Навіны
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 лістапада 2026 года
За перыяд з 12 па 19 лістапада 2026 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» у выніку праведзенага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) імпартных падкаранцінных грузаў, якія ідуць у Рэспубліку Беларусь, было выяўлена 4 віды каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:
- заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на свежай рукале;
- амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 5 выпадкаў у насенні сланечніка для перапрацоўкі;
- чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым;
- вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 4 выпадкі ў таматах свежых і 1 выпадак у перцы свежым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
23.11.2026
Іншыя навіны
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









