
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 чэрвеня 2025 года
За перыяд з 20 па 26 чэрвеня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) – 4 выпадкі ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкi у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Сімптомы праяўлення ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаічны малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю у выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфікуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фарміравання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку вырошчвання таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджваецца з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.
30.06.2025
Іншыя навіны
29.04.2024
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб карантыне і ахове раслін»
29.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года
22.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года
15.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года
08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года
01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года
25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 1 па 7 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года
19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года
12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года
29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года
22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года
15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года
03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года