Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 21 мая 2026 года
За перыяд з 8 па 21 мая 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 3 выпадкі ў зрэзаных кветках хрызантэм, 3 выпадкі на свежай зеляніне;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– фамопсіс сланечніка (Diaporthe helianthin Munt.-Cvet.et al.) – 1 выпадак у насенні сланечніка для пасева;
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых і 1 выпадак у перцы свежым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Фамопсіс сланечніка небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца на культурных і дзікіх відах роду сланечнік (Helianthus), выклікаючы страты ўраджаю да 50-87%, асабліва пры раннім заражэнні (да цвіцення). Грыб на працягу вегетацыі паражае ўсе надземныя органы расліны. На лісці захворванне выяўляецца спачатку ў выглядзе дробных, затым буйных карычнева-шэрых плям (някрозаў), якія пачынаюцца з верхавіны або краёў і разрастаюцца паміж жылкамі ліста. Паражоны ліст марнее, засыхае, цямнее і нікне ўздоўж сцябла, нібы абпалены. На сцеблах плямы круглявыя або падоўжаныя, спачатку светла-карычневага, а пазней бурага, шэрага і нават чорнага колеру. Плямы могуць злівацца і акальцоўваць сцябло. Такія расліны сланечніка губляюць тургор і марнеюць, а пры моцным ветры лёгка ламаюцца. Захворванне распаўсюджваецца з насеннем, расліннымі рэшткамі, аскаспарамі на працягу ўсёй вегетацыі сланечніка паветрана-кропельным шляхам.
.jpg)
25.05.2026
Іншыя навіны
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









