Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 12 лістапада 2026 года
За перыяд з 06 па 12 лістапада 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
- паўднёваамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick)) – 1 выпадак у таматах свежых;
- фамопсіс сланечніка (Diaporthe helianthi Munt.-Cvet.et al.) – 1 выпадак у насенні сланечніка для пасева;
- амброзія палыналістая (Ambrosia artemjsiifolia L.) – 4 выпадкі ў сланечніку харчовым;
- чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым;
- вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Фамопсіс сланечніка небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца на культурных і дзікіх відах роду сланечнік (Helianthus), выклікаючы страты ўраджаю да 50-87%, асабліва пры раннім заражэнні (да цвіцення). Грыб на працягу вегетацыі паражае ўсе надземныя органы расліны. На лісці захворванне выяўляецца спачатку ў выглядзе дробных, затым буйных карычнева-шэрых плям (някрозаў), якія пачынаюцца з верхавіны або краёў і разрастаюцца паміж жылкамі ліста. Паражоны ліст марнее, засыхае, цямнее і нікне ўздоўж сцябла, нібы абпалены. На сцеблах плямы круглявыя або падоўжаныя, спачатку светла-карычневага, а пазней бурага, шэрага і нават чорнага колеру. Плямы могуць злівацца і акальцоўваць сцябло. Такія расліны сланечніка губляюць тургор і марнеюць, а пры моцным ветры лёгка ламаюцца. Захворванне распаўсюджваецца з насеннем, расліннымі рэшткамі, аскаспорамі на працягу ўсёй вегетацыі сланечніка паветрана-кропельным шляхам.

16.11.2026
Іншыя навіны
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.









