Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 12 лістапада 2026 года

За перыяд з 06 па 12 лістапада 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:

  • паўднёваамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick)) – 1 выпадак у таматах свежых;
  • фамопсіс сланечніка (Diaporthe helianthi Munt.-Cvet.et al.) – 1 выпадак у насенні сланечніка для пасева;
  • амброзія палыналістая (Ambrosia artemjsiifolia L.) – 4 выпадкі ў сланечніку харчовым;
  • чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым;
  • вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Фамопсіс сланечніка небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца на культурных і дзікіх відах роду сланечнік (Helianthus), выклікаючы страты ўраджаю да 50-87%, асабліва пры раннім заражэнні (да цвіцення). Грыб на працягу вегетацыі паражае ўсе надземныя органы расліны. На лісці захворванне выяўляецца спачатку ў выглядзе дробных, затым буйных карычнева-шэрых плям (някрозаў), якія пачынаюцца з верхавіны або краёў і разрастаюцца паміж жылкамі ліста. Паражоны ліст марнее, засыхае, цямнее і нікне ўздоўж сцябла, нібы абпалены. На сцеблах плямы круглявыя або падоўжаныя, спачатку светла-карычневага, а пазней бурага, шэрага і нават чорнага колеру. Плямы могуць злівацца і акальцоўваць сцябло. Такія расліны сланечніка губляюць тургор і марнеюць, а пры моцным ветры лёгка ламаюцца. Захворванне распаўсюджваецца з насеннем, расліннымі рэшткамі, аскаспорамі на працягу ўсёй вегетацыі сланечніка паветрана-кропельным шляхам.

 



16.11.2026

Іншыя навіны

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 221 - 221 из 221
Страницы:

Зварот да спісу