Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года
За перыяд з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на суніцах свежых (1,8 т);
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) - 1 выпадак у таматах свежых (0,8 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (160 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (24,0 т), у насенні рапсу харчовага (20,32 т) і ў насенні каляндры харчовай (20,0 т);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 5 выпадкаў у таматах свежых (30,6086 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак ў таматах свежых (2,8586 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Паўдневаамерыканская таматная моль - небяспечны шкоднік, які пашкоджвае і знішчае таматы ў адкрытым і закрытым грунце. Акрамя таматаў, Т. absoluta пашкоджвае іншыя агароднінныя культуры сямейства Пасленавых (бульба, баклажан, перац і іншыя). Шкодзяць вусені, якія сілкуюцца тканінамі ліста, утвараючы на яго паверхні міны (плямы) няправільнай формы. Ўнутры гэтых мін могуць быць як самі вусені, так і прадукты іх жыццядзейнасці. У выніку ліст тамата становіцца падобным на паўпразрыстую марлю, пры гэтым захоўвае сваю форму. Пашкоджваюць вусені і плады таматаў, спрыяючы іх загніванню і істотна зніжаючы таварныя якасці. Крыніцай распаўсюджвання таматнай молі могуць быць пашкоджаныя плады з вусенямі молі; расада з яйкамі або вусенямі; пападанне матылькоў у летні перыяд з прыцяплічнай тэрыторыі (матылі добра самастойна лётаюць, падхопленыя ветрам пераносяцца на значныя адлегласці).
08.04.2024
Іншыя навіны
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
14.01.2022
Дробная фасоўка