Навіны

Аб пасяджэнні рабочай групы

23 ліпеня 2020 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле прадстаўнікоў дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» у фармаце відэаканферэнцыі, адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы пры Кансультацыйным камітэце па аграпрамысловаму комплексу пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі па накіраванні «Адзіныя патрабаванні ў сферы вытворчасці і звароту раслінаводчай прадукцыі».
Для абмеркавання на парадак дня рабочым групам краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза былі вынесены наступныя пытанні:
аб праекце распараджэння Калегii Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі "Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета "Аб пераліку мер, накіраваных на ўніфікацыю заканадаўства краiн-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферах выпрабавання сартоў і насенняводства сельскагаспадарчых раслін»;
аб патрабаваннях да тэхнічных характарыстыках навукова-даследчай працы па тэме «Распрацоўка навукова абгрунтаваных метадаў вызначэння сартавых (памалагiчных) якасцяў пасадачнага матэрыялу (матачных насаджэнняў, гадавальнікаў) пладовых, ягадных культур і вінаграду ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам сусветнага вопыту»;
аб ходзе фарміравання адзінага рэестра сартоў сельскагаспадарчых раслін;
аб прапанове Расійскай Федэрацыі аб уключэнні насення і пасадачнага матэрыялу сельскагаспадарчых раслін у пералік крытычнага імпарту.
Вынікам пасяджэння стала ўнясенне неабходных канструктыўных дапаўненняў і зацвярджэнне большасці з разгляданых пытанняў. Па шэрагу пытанняў было прынята рашэнне аб дадатковай іх прапрацоўцы і далейшым разглядзе на чарговым пасяджэнні.

Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству


24.07.2020

Іншыя навіны

07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

27.04.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін

03.02.2021
Увага! АБIГА-ПIK.

13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС

24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе

27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы

29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.

27.07.2020
Фітасанітарная сітуацыя ў пасевах сельскагаспадарчых культур у рэспубліцы па стане на 27.07.2020


Навіны 81 - 90 из 113
Страницы:

Зварот да спісу