Фітасанітарная сітуацыя ў пасевах сельскагаспадарчых культур у рэспубліцы па стане на 27.07.2020
Па стане на 27.07.2020 з мерапрыемстваў па абароне раслін застаюцца актуальнымі фунгіцыдныя і інсектыцыдныя апрацоўкі ў пасевах цукровых буракоў, бульбы, кукурузы.
Паўсюдна па рэспубліцы цукровыя буракі знаходзяцца ў фазе рост карняплодаў. Спецыялістамі інспекцыі па абароне раслін пры правядзенні фітасанітарных назіранняў у пасевах культуры выяўлены такія хваробы як цэркаспароз і фамоз. Масавага развіцця і распаўсюджвання не адзначана. Спрыяльнымі ўмовамі для развіцця інфекцыі з'яўляюцца: тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны 20-25°С (ноччу - не менш за 15°С) і адносная вільготнасць паветра вышэй 75%. Хвароба інтэнсіўна развіваецца таксама пры чаргаванні ўмерана цёплага і вільготнага надвор'я з сухім і гарачым. Фунгіцыдныя апрацоўкі стрымліваюць нарастанне хвароб.
На пасадках бульбы назіраецца інтэнсіўны рост клубняў. Праведзеныя абследаваннi паказваюць, што паразжэнне фітафтарозам складае 1-30%, развіццё хваробы складае 0,1-4,4%. Асноўнымі ўмовамі, спрыяльнымі развіццю хваробы, з'яўляюцца адносная вільготнасць паветра вышэй за 75% з выпадзеннем ападкаў, сярэднесутачная тэмпература 10-12°С, рэзкія перапады дзённай і начной тэмпературы, ранішнія росы і туманы. Пагодныя ўмовы могуць спрыяльна складвацца для далейшага развіцця і распаўсюджвання фітафтарозу. У сельгасарганізацыях рэспублікі праведзены 2-4 кратныя апрацоўкі пасадак бульбы.
З шкоднікаў ў пасадках бульбы адзначана наяўнасць лічынак каларадскага жука. Інсектыцыдныя апрацоўкі, якія праводзяцца, стрымліваюць нарастанне колькасці шкодніка.
Пасевы кукурузы знаходзяцца ў фазе выкіданне мяцёлкі. Дастатковая забяспечанасць вільгаццю на асноўных масівах спрыяе развіццю культуры. Небяспечным шкоднікам кукурузы з'яўляецца сцеблявы кукурузны матылёк. Развіццё і колькасць шкодніка залежыць ад умоў надвор'я: пры падвышанай вільготнасці і высокай тэмпературы паветра павялічваецца пладавітасць насякомых, паскараецца працэс развіцця яек, расце выжывальнасць гусеніц, ствараюцца добрыя ўмовы для акуклення лічынак, а пры сухiм і гарачым надвор'і вялікая колькасць яек шкодніка гіне. У цяперашні час у пасевах культуры маюць месца як яйцакладка шкодніка так і лічынкі. Апрацоўкі праводзяцца пры ўсталяванні эканамічнага парога шкоднаснасці шкодніка (пры выяўленні 1-4 яйцакладак /100 раслін).
Iнспекцыя па ахове раслiн
27.07.2020
Іншыя навіны
22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года
15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года
03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года
26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года
18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года
06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД
04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года
11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года
31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года