Навіны

Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»

   ЗАТ "Гандлёвы дом "Аўгуст", Беларусь 20 снежня 2022 г.арганізаваў семінар на тэму «Азнаямленне з вытворчым працэсам і кантролем якасці вырабляемых сродкаў аховы раслін, асартыментам і асаблівасцямі прымянення прэпаратаў» для супрацоўнікаў дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па абхове раслін» сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» з наведваннем вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел», размешчанага ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. 
   Удзельнікам семінара была прадэманстравана праца вытворчых ліній па выпуску вадкіх прэпаратыўных формаў сродкаў аховы раслін, функцыянаванне рабатызаванага абсталявання па фасоўцы і ўпакоўцы гатовых прэпаратаў, арганізацыя складскога ўліку на прадпрыемстве.
   Пры наведванні завадской лабараторыі падрабязна быў асветлены працэс кантролю якасці выпускаемай прадукцыі, які праводзіцца на ўсіх этапах вытворчага цыклу. 
   Акрамя гэтага, усіх прысутных азнаёмілі з сістэмай экалагічнага кантролю, укаранёнай на прадпрыемстве, і тэхнічнымі метадамі, якія дазваляюць паменшыць уздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе. 
   Таксама была прадстаўлена прэзентацыя аб асаблівасцях прымянення сродкаў аховы раслін кампаніі АТ Фірма «Август». 
   У рамках семінара былі атрыманы вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, якія цікавілi наведальнiкаў.



22.12.2022

Іншыя навіны

22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года

15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года

03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года

26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года

18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года

18.12.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД

04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года

11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года

31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года


Навіны 21 - 30 из 112
Страницы:

Зварот да спісу