Навіны

Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023

   Паводле звестак Белгідрамета аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю бульбы складаюцца спрыяльна.
   У бліжэйшы час умовы надвор'я для росту клубняў бульбы істотна не зменяцца. Чаканыя дажджы на большасці плошчаў будуць падтрымліваць дастатковую вільгацезабяспечанасць, аднак на палях, якія не прайшлі фунгіцыдную апрацоўку, могуць справакаваць з'яўленне хвароб.
   Найбольш распаўсюджанымі і небяспечнымі хваробамі бульбы з'яўляюцца фітафтароз і альтэрнарыёз. Хваробы паражаюць лісце, сцеблы і клубні.       Фітафтароз выяўляецца ў выглядзе алеістай невыразных плям а альтэрнарыёз ў выглядзе дробных канцэнтрычных плям.
   Пры ўстанаўленні паніжаных тэмператур паветра з наяўнасцю частых дажджоў магчыма праява прыкмет фітафторозу, у той час як, для развіцця альтэрнарыёзу неабходна павышаныя тэмпературы з наяўнасцю частых дажджоў.
   Па апошніх дадзеных бульба знаходзіцца ў фазе цвіцення - рост клубня. На асобных пасадках ужо адзначаюцца праявы захворванняў.
   Захаванне вільготных умоў надвор'я будзе садзейнічаць нарастанню развіцця хвароб. Правядзенне прафілактычных апрацовак супраць фітафторозу і пры першых прыкметах альтэрнарыёзу неабходна праводзіць адным з фунгіцыдаў, унесеных у «Дзяржаўны рэестр сродкаў абароны…».


28.07.2023

Іншыя навіны

11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года

31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года

16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года

12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы

23.08.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

10.07.2023
Увазе заяўнікаў!

06.07.2023
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 36

12.06.2023
Інфармацыя аб правядзенні семінара на тэму "Сродкі аховы раслін - галоўны інструмент у барацьбе са шкоднымі арганізмамі"

01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін


Навіны 31 - 40 из 114
Страницы:

Зварот да спісу