Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года

      За перыяд з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках:
амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадка выяўлення ў соевых бабах (11,0 т) i 1 выпадак – у соевым шроце (68,850 т);
чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадка – ў соевым шроце (114,7 т);
вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у свежых ружовых таматах (0,1 т).
      Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

      Даведкава: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Апроч страт ураджаю, эканамічная шкода выяўляецца выдаткамі на ўжыванне санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў і поўнай пераарыентацыі гаспадарак на іншую вытворчасць. Сімптомы праявы ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаісты малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфектуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фармавання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.



31.10.2023

Іншыя навіны

11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года

16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года

12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы

23.08.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023

10.07.2023
Увазе заяўнікаў!

06.07.2023
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 36

12.06.2023
Інфармацыя аб правядзенні семінара на тэму "Сродкі аховы раслін - галоўны інструмент у барацьбе са шкоднымі арганізмамі"

01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін


Навіны 31 - 40 из 114
Страницы:

Зварот да спісу