Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года

    За перыяд з 15 па 21 снежня 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:

    – міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 4 выпадка ў клементынах свежых (80,812 т) i 1 выпадак у мандарынах свежых (20,4 т);

    – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у соі харчовай (55,0 т);

    – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (75,0 т);

    Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.


26.12.2023

Іншыя навіны

21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Дадатак да Дзяржаўнага рэестра сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова ад 6 снежня 2019 года)

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года

27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года


Навіны 101 - 110 из 113
Страницы:

Зварот да спісу