Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года
За перыяд з 22 па 28 снежня 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдоў каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 1 выпадак у клементынах свежых (20,8 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак у зрэзаных кветках хрызантэм (160 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у соевым шроце (76,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (75,15 т);
– вірус мазаікі пэпiна (Pepino mosaic virus) – 1 выпадак у таматах свежых чэры (4,095 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
03.01.2024
Іншыя навіны
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства