Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года

    За перыяд з 2 па 8 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:

    – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак у салаце латуке (5,3625 т);

    – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 5 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (112,0 т) і 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (23,0 т);

    – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (57,62 т);

    – вірус мазаікі пэпiна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых (0,3 т) і ў таматах свежых черрі (0,4 т).

    Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Даведка: Заходні кветкавы трыпс - каранцінны аб'ект, найбольш небяспечны шкоднік. Шырокі паліфаг, які пашкоджвае агародныя, дэкаратыўныя, кветкавыя расліны. Распаўсюджаны ў шматлікіх краінах і дзякуючы міжнароднаму гандлю арэал пашыраецца. Шкодзяць імага і лічынкі, сілкуючыся на лісці і ў кветках, радзей на пладах. Пашкоджанні маюць выгляд серабрыстых рысак, некратычных плям няправільнай або круглай формы, у выніку лісце марнее і ападае, сцеблы перакрыўляюцца, а плады дэфармуюцца. Frankliniella occidentalis таксама з'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў вірусных захворванняў - віруса плямістага завядання таматаў (TSWV) і віруса некратычнай плямістасці бальзаміна (INSV). Заходні кветкавы трыпс лёгка пераносіцца ветрам, на вопратцы, у валасах, прыладах працы. Найбольш небяспечны перанос трыпса ў стадыі яйкі ўнутры расліннай ткані, што выключае своечасовае выяўленне насякомага. Але галоўнай крыніцай завозу шкодніка з'яўляюцца зрэзаныя і ўкаранелыя ў гаршках кветкі, цяплічная гародніна і зялёныя культуры з месцаў масавага развіцця фітафага.




12.02.2024

Іншыя навіны

18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме

21.05.2021
Дадатак да дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволенных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

17.05.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

27.04.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін

03.02.2021
Увага! АБIГА-ПIK.

13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС

24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе

27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы


Навіны 81 - 90 из 116
Страницы:

Зварот да спісу