Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года

За перыяд з 01 па 07 сакавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салаце латук свежым (0,585 т) і на хрызантэмах зрэзаных (4800 шт.);
вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 8 выпадкаў у таматах свежых (74,5515 т);
вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых (1,4955 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 
Даведачна: Вірус мазаікі пепіно (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіно і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.



11.03.2024

Іншыя навіны

31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года

16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года

12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы

23.08.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023

10.07.2023
Увазе заяўнікаў!

06.07.2023
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 36

12.06.2023
Інфармацыя аб правядзенні семінара на тэму "Сродкі аховы раслін - галоўны інструмент у барацьбе са шкоднымі арганізмамі"

01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін

17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін


Навіны 31 - 40 из 113
Страницы:

Зварот да спісу