Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года

За перыяд з 08 па 14 сакавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на хрызантэмах зрэзаных (80 шт.);

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 4 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (400 шт.);

вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 4 выпадкі у таматах свежых (42,163 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (4,66 т);

вірус плямістага завядання таматаў (Tomato spotted wilt virus) - 1 выпадак на перцы свежым (1,0 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Вірус плямістага завядання пладоў тамата адно з небяспечных захворванняў таматаў, шырока распаўсюджанае ў зоне вырошчвання гэтай культуры ў адкрытым грунце. Вірус засяляе шырокі спектр сельскагаспадарчых (тытунь, фасоля, бабы, салата, бульба, перац салодкі, цыбуля, лубін, бурак, соя, гарбуз, часнык), дэкаратыўных (георгіна, астра, гербера, пеларгонія, гладыёлус) і пустазельных (каля 700 відаў) раслін. Сімптомы віруса выяўляюцца ў выглядзе хлоратычнай і некратычнай кальцавой плямістасці, сістэмнага завядання, ападзенне кветак, мазаікі, крапчатасці, лінейных малюнкаў, дэфармацыі ліставых пласцінак і пажаўценне жылак лісця. Эканамічную шкоду ў выніку паражыння прамысловых пасадак тамата дадзеным вірусам ацэньваюць у 80-100 млн даляраў у год за кошт выбракоўкі пладоў. Распаўсюджванне захворвання вызначаецца ў першую чаргу наяўнасцю прыродных ачагоў віруса і колькасцю вірафорных асобін трыпсаў, што ў значнай ступені залежыць ад экалагічных фактараў.



18.03.2024

Іншыя навіны

29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года

22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года

15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года

03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года

26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года

18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года

18.12.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД

04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года

11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года


Навіны 21 - 30 из 113
Страницы:

Зварот да спісу